CNN: Вызначальная бітва вакол Трампа
- 19.05.2025, 9:12
Сёння можа адбыцца паваротны момант.
Вынік вайны ва Украіне цяпер залежыць не ад падзей на полі бою, а ад палітычных манеўраў вакол прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Аналітыкі мяркуюць, што менавіта ягоная пазіцыя можа стаць вызначальнай у спробах спыніць вайну, адзначае CNN.
«Сапраўдная бітва ва ўкраінскай вайне цяпер адбываецца не ў небе над Кіевам або Дняпром... Вызначальная барацьба, якая разгортваецца паміж старанамі ў канфлікце і іх хаўруснікамі, вядзецца за ўвагу прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які, здаецца, усё больш расчароўваецца ў спробах дасягнуць міру», - піша выданне.
Чакаецца, што Трамп правядзе тэлефонную размову з кіраўніком Расеі Уладзімірам Пуціным, якая можа стаць паваротным пунктам. Масква і Кіеў спрабуюць пераканаць Трампа, што менавіта іншы бок перашкаджае міру.
Еўрапейскія чыноўнікі ўжо выказваюць устурбаванасць, што погляд Трампа на канфлікт можа быць сфармаваны тым, з кім ён будзе размаўляць апошнім».
Раней Трамп, пасля размовы з Уладзімірам Зяленскім, асудзіў ракетны ўдар па Кіеве, заявіўшы, што сумняваецца ў шчырасці намераў Пуціна. Гэтыя настроі абвастрыліся пасля няўдачы расейска-ўкраінскіх перамоў у Стамбуле. Трамп надумаў зноў умяшацца ў мірны працэс, патэлефанаваўшы Пуціну.
Неспакой ва Украіне выклікае імавернасць таго, што абодва лідары распрацуюць уласны мірны план праз тэлефон і патэнцыйна паспрабуюць навязаць умовы Пуціну пад новай пагрозай блакавання жыццёва важнай вайсковай і эканамічнай дапамогі ЗША.
Пры гэтым, як адзначаюць аналітыкі, Трамп мае вагары ціску і на Крэмль. Крэмль хоча пазбегнуць падахвочвання раз'юшанага Трампа да аднаўлення падтрымкі ЗША вайсковых намаганняў Украіны.
Нягледзячы на перамовы, бакі ўсё яшчэ не гатовыя да кампрамісу. Выданне падсумавала:
«Нават пад ціскам ЗША, нават пасля прамой тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Трампам, і Масква, і Кіеў могуць усё яшчэ далей прадаўжаць барацьбу».