BE RU EN

Хто будзе ахоўваць мабільныя тэлефоны, якія забяруць у беларускіх школьнікаў

  • 19.05.2025, 9:08

Пра гэта расказалі ў Мінадукацыі.

З 1 верасня ў школах будуць забароненыя мабільныя тэлефоны. Як гэта будзе працаваць, у эфіры дзяржаўнай ТВ расказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Раней з'явілася інфармацыя, што ў новым навучальным годзе ва ўсіх школах Беларусі вучні будуць здаваць мабільныя тэлефоны перад пачаткам урокаў і забіраць іх пасля заняткаў.

Са слоў Андрэя Іванца, за захаванасць гаджэтаў будуць адказваць адпаведныя работнікі школ, іх ужо вызначаюць:

- Але тут мы можам быць цалкам спакойныя, паколькі практычна ўсе школы нашай краіны абсталяваны відэаназіраннем.

Ён удакладніў, што ячэйкі для мабільных тэлефонаў будуць устаноўленыя побач з камерамі відэаназірання.

Апошнія навіны