На менскай Камароўцы з'явіліся беларускія клубніцы
- 18.05.2025, 17:47
Кошт шакуе.
Як паведамляе чытач «Комсамолки», у выходныя 17 і 18 траўня, на менскім Камароўскім рынку беларускія трускалкі каштуюць 24 рублі за кілаграм. Апроч айчынных трускалак, у продажы ёсць і грэцкія ягады.
Іх кошт вар'юецца ад 14 да 18 рублёў за кілаграм. Акрамя таго, грэцкія трускалкі можна набыць і ў латку.