Папа Рымскі ў першай прамове казаў пра Украіну
- 18.05.2025, 15:47
У прамове Льва XIV была дасылка да слоў Папы Францішка.
Папа Леў XIV канцэлебраваў на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане святую Імшу з нагоды пачатку Пятрова служэння. У сваёй першай гаміліі Папа Леў XIV заклікаў да «адзінства і любові», паведамляе Vatican News.
Зрэшты, Папа Рымскі Леў XIV узгадаў Украіну падчас цырымоніі, паведамілі ў Ватыкане.
«Змучаная Украіна нарэшце дачакаецца перамоў аб справядлівым і працяглым міры», - сказаў пантыфік у малітве Regina Coeli, выкарыстаўшы слова «змучаная», якое ўжываў нябожчык Папа Францішак, калі казаў аб развязанай РФ вайне.
У сваёй гаміліі Леў XIV сказаў, што хоча служыць вернікам праз два вымярэнні папства: любоў і адзінства.