BE RU EN

На вайне ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

  • 18.05.2025, 15:36

Яму было 26 гадоў.

Ва Украіне на Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей. Яму было 26 гадоў.

«Падчас выканання баявой задачы на Купянскім кірунку загінуў наш пабрацім «Рыжы», паведаміў Беларускі Добраахвотніцкі Корпус.

«Экстравагантны, гучны, рэзкі, шчыры, нястомны і адданы сваёй справе. Рыжы загінуў у баі, як і хацеў пры жыцці. Мы шануем тваю памяць і ганарымся, што ты аддана стаяў разам з намі ў страі», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны