Аўстрыя перамагла на «Еўравізіі»
- 18.05.2025, 2:10
Найлепшым стаў спявак JJ з песняй «Wasted love».
У швэйцарскім горадзе Базэлі закончыўся 69-ы міжнародны конкурс песні «Еўравізія».
Паводле вынікаў супольнага галасавання прафесійнага журы і тэлегледачоў пераможцай конкурсу сёлета стала Аўстрыя, якую з песняй «Wasted love» прадстаўляў спявак JJ.
Другое і трэцяе месца паводле вынікаў галасавання занялі Ізраіль і Эстонія адпаведна. Аўстрыя атрымала найбольшую колькасць галасоў журы – 258. Другое і трэцяе месца паводле яго ацэнак занялі Швэйцарыя і Францыя.