У Беларусі школьнікаў будуць навучаць кіраванне
- 17.05.2025, 20:49
Але не ўсіх.
У Беларусі пэўныя катэгорыі старшакласнікаў змогуць вучыцца кіраванню. Гэта норма змяшчаецца ў абноўленым Кодэксе аб адукацыі, які набудзе моц з наступнага навучальнага года.
Як паведамляе abw.by, права на навучанне кіраванню і атрыманне пасведчання кіроўцы атрымаюць старшакласнікі сельскіх школ, а таксама навучэнцы спецыялізаваных ліцэяў, сувораўскіх і кадэцкіх вучэльняў.
Гэта нібыта дасць магчымасць выпускнікам працаўладкавацца ў арганізацыі і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы пасля заканчэння ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.