BE RU EN

Рубіё перадаў Лаўрову рашучы сігнал ад Трампа

  • 17.05.2025, 19:03

У Дзярждэпе ЗША распавялі падрабязнасці размовы дзяржсакратара ЗША з кіраўніком МЗС РФ.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША распавёў пра змест тэлефоннай размовы дзяржсакратара Марка Рубіё з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым, аб якім першым паведаміў расейскі бок, паведамляе «Еўрапейская праўда».

У Дзярждэпе адзначылі, што размова адбылася ў суботу, 17 траўня.

- Дзяржсакратар Рубіё вітаў дамоўленасць аб абмене палоннымі, дасягнутую падчас перамоў Украіны і РФ 16 траўня ў Стамбуле, і перадаў рашучы сігнал ад прэзідэнта Дональда Трампа: ЗША настроены дасягнуць доўгатэрміновага канца ў расейска-ўкраінскай вайне, - гаворыцца ў камюніке амерыканскага боку.

"Комплексны мірны план, прапанаваны ЗША, акрэслівае найлепшы шлях да гэтага", – дадаюць у заяве.

Таксама Рубіё паўтарыў заклік Дональда Трампа да неадкладнага спынення агню.

Апошнія навіны