BE RU EN

Сеткі расейскіх крам захопліваюць рынак Беларусі

  • 17.05.2025, 19:20

Гаворка ідзе не толькі пра прадуктовыя дыскаўнтэры.

Партал belretail.by склаў рэйтынг гандлёвых сетак у Беларусі па суме валавага і чыстага прыбытку за 2024 год. З яго вынікае, што ўсё большую ролю на нашым рынку гуляюць расейскія кампаніі, заўважыла выданне Thinktanks.

Рост раздробнага тавараабароту ў Беларусі за 2024 год склаў 11,8 працэнта, а за першы квартал бягучага - 10,8 працэнта. У Менску ж ён перавысіў 20%.

Са звестак гандлёвага рэестра, па паказчыку "Валавы прыбытак" самымі эфектыўнымі з'яўляюцца сеткі FIX Price (расейская) і "Тры Цаны" (беларуская). Усе астатнія аператары адстаюць ад іх больш як на 10 працэнтных пунктаў.

Пры гэтым расейская сетка FIX Price у Беларусі займае першае месца сярод рытэйлераў па памеры чыстага прыбытку за 2024 год. Таксама ў топ-10 па памеры чыстага прыбытку ўвайшлі такія расейскія рытэйлеры як "Дабрацэн", "Перакростак" і "Святлафор".

Апошнія навіны