Сікорскі назваў краіну, якая можа паставіць Пуціна на месца
- 17.05.2025, 19:18
Цяпер жа гаспадар Крамля цягне час.
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заклікаў Кітай прыкласці намаганні для спынення вайны Расеі супраць Украіны, аказаўшы ціск на РФ з гэтай мэтай, паведамляе Tagesspiegel.
- Краіна, якая магла б пакласці канец вайне і паставіць Пуціна на месца, - гэта Кітай, - заявіў ён.
Са слоў Сікорскага, Расея з'яўляецца "эканамічным васалам Кітая":
- Калі б Кітай прыстрашыў гандлёвым эмбарга, Расея была б вымушаная падпарадкавацца.
На гэты ж момант, як адзначыў польскі міністр, Пуцін цягне час і сур'ёзна настроены падпарадкаваць сабе ўсю Украіну.
- Ён усё яшчэ перакананы, што можа перамагчы, - дадаў Сікорскі.