BE RU EN

Іван Кірчук стварыў новы музычны праект па пераасэнсаванні фальклору

  • 17.05.2025, 14:53

Этна-гурт аб'ядноўвае музыкаў з Беларусі і Канады.

Іван Кірчук стварыў новы музычны праект пад назвай «3мы» (чытаецца як «ТрыМы»), паведамляе «Еврорадио».

— «3мы» — этна-гурт, які аб'ядноўвае музыкаў з Беларусі і Канады, які пераасэнсоўвае старадаўні беларускі фальклор праз сучаснае гучанне. Натхнёныя традыцыйнымі мелодыямі і тэкстамі песень, мы аб'ядноўваем аўтэнтычныя інструменты - такія як гуслі, дуды, акарыны - з сінтэзатарамі, аркестравымі тэкстурамі і сучасным гукавым дызайнам, - гаворыцца на сайце трыа.

Культавае этна-трыа “Троіца” спыніла сваё існаванне ў 2022 годзе. Але Іван Кірчук не кінуў музыку: ён прадоўжыў сольную кар'еру, і вось зараз стварыў новы праект.

Апошнія навіны