BE RU EN

У свеце адмаўляюцца гандляваць з Лукашэнкам

  • 17.05.2025, 19:03

Запас прамысловай прадукцыі на складах у Беларусі вырас амаль удвая.

Аб'ём прамысловай прадукцыі на складах Беларусі за студзень — красавік 2025 года ў грашовым вылічэнні склаў 11,166940 млрд рублёў, і гэта ў 1,99 разы больш, чым за той жа перыяд 2020-га, піша «Позiрк».

Выданне прааналізавала звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, і прыйшло да высновы, што найгоршыя справы ў Берасцейскай вобласці. Там запасы на складах выраслі ў 2,15 разы (з 652,857 млн да 1,403458 млрд. Лепш за ўсё ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі, сваю прадукцыю ўдаецца прадаваць прадпрыемствам Гарадзенскай вобласці. Там на складах запасы выраслі ў 1,84 разы (з 779 мільёнаў 183 тысяч да аднаго мільярда 433 мільёны 667 тысяч).

Адзначаюцца таксама суадносіны запасаў да сярэднямесячнага аб'ёму выпуску за пяць гадоў павялічыліся з 79,1 адсотка да 79,8 адсотка.

Дыктатар Лукашэнкі збянтэжыўся попытам на нашу тэхніку ў Расеі, які прыкметна падае, і заклікаў заводы папрацаваць. Паводле звестак расейскага аналітычнага цэнтра «АСМ-холдынг», за першыя чатыры месяцы гэтага года продажы аўтатэхнікі з Беларусі адчувальна аселі. Напрыклад, у красавіку МАЗ змог прадаць у Расеі ўсяго 35 аўтобусаў. А з пачатку года - 74, што амаль на 73% менш, чым за той жа перыяд у 2024 годзе.

Апошнія навіны