BE RU EN

МАРГ праверыў «Санту»

  • 15.05.2025, 19:12

У кожнай трэцяй краме знайшлі пратэрміноўку

Выбарачную праверку гандлёвай сеткі «Санта» правяло Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. У кожнай трэцяй краме знайшлі пратэрміноўку, паведамляе прэс-служба кантрольнага ведамства.

У МАРГ адзначаюць, што гандлёвая сетка была загадзя паведамленая аб візіце. Кантралёры наведалі 34 гандлёвыя аб'екты ў 18 населеных пунктах рэспублікі.

«Парушэнні заканадаўства аб гандлі ўстаноўленыя ў 76% аб'ектаў, у тым ліку ў кожнай трэцяй краме рэалізоўваліся тавары са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці (хлебабулачныя, кандытарскія, каўбасныя вырабы, кулінарная прадукцыя, сыры і інш.). Акрамя таго, устаноўленае парушэнне заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні».

Паводле вынікаў праверкі вінаватыя асобы будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

Апошнія навіны