BE RU EN

Нарвегія адгулялася з 1:5 у ЗША на ЧС у хакеі

  • 14.05.2025, 20:23

У авертайме перамогу святкавалі амерыканцы.

Хакеісты каманды ЗША ў авертайме перамаглі каманду Нарвегіі ў матчы групавога этапу чэмпіянату свету, які праходзіць у Швэцыі і Даніі.

У матчы групы B дацкім Хернінгу амерыканцы да пачатку другога перыяду вялі з лікам 5:1, але дазволілі нарвежцам адгуляцца на 59-й хвіліне.

Пераможная шайба на пятай хвіліне авертайму на рахунку Тэйджа Томпсана, які аформіў хет-трык. У каманды Нарвегіі тры шайбы закінуў Стыян Солберг.

Каманда ЗША займае другое месца ў групе, саступаючы Нямеччыне. У нарвежцаў, якія перамаглі ў чатырох матчах, сёмы радок.

У паралельным матчы групы А Славакія перамагла Францыю з лікам 2:1.

Апошнія навіны