BE RU EN

Кіроўца ў Бабруйску ледзь не збіла дзяцей і паехала далей

  • 13.05.2025, 19:51

Відэа.

На адным з пешаходных пераходаў Бабруйска кіроўца не прапусціла няпоўнагадовых, паведамляе Mogilev.online.

На шчасце, абышлося без людскіх ахвяраў.

На відэа з рэгістратара суседняй машыны можна назіраць, як адзін за адным па вуліцы Арджанікідзэ рухаюцца легкавы аўтамабіль і мікрааўтобус. Кіроўца апошняга ўбачыў на нерэгуляваным пешаходным пераходзе дзяцей і спыніўся ў першай паласе.

Легкавы аўтамабіль жа прадоўжыў рух. Ён, крыху прыціснуўшы газ, абагнаў мікрааўтобус па другой паласе.

На шчасце, дзеці ішлі марудна. Таму атрымалася ўнікнуць ахвяраў.

Высветлілася, што за рулём Ford была 41-гадовая жыхарка Бабруйска. Дзяцей яна не прапусціла праз няўважлівасць.

За гэта ў дачыненні да гараджанкі склалі пратакол за стварэнне аварыйнай абстаноўкі. Яе пазбавілі правоў на паўтара года. Да таго ж жанчыне давядзецца заплаціць 10 базавых велічыняў штрафу, або Br420.

Апошнія навіны