BE RU EN

Беларусь закупляе ў Расеі новыя знішчальнікі

  • 12.05.2025, 10:17

Гаворка пра Су-30СМ-2.

Да канца траўня ў беларускім войску спадзяюцца атрымаць першую пару самалётаў Су-30СМ-2, заявіў камандзір ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл Беларусі Андрэй Лук'яновіч.

"Мы даслоўна найбліжэйшым часам, нават у канцы траўня, атрымаем ужо першую пару Су-30СМ-2. Самалёты больш удасканаленыя, маюць сучасную авіёніку. Магчымасці зусім іншыя, у тым ліку прымяненне авіяцыйных сродкаў паразы”, - цытуе яго “Інтэрфакс”.

Лук'яновіч адзначыў, што ў Беларусі таксама паступае новая авіяцыйная тэхніка: гелікаптэры Мі-35 М, самалёты Су-30СМ.

Апошнія навіны