РНБА Украіны ўвяла санкцыі супраць Пятра Парашэнкі
- 13.02.2025, 11:50
Былы ўкраінскі прэзідэнт назваў гэту пастанову “антыканстытуцыйнай” і “палітычна матываванай”.
Рада нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) на пасяджэнні 12 лютага ўвяла санкцыі супраць народнага дэпутата, лідара партыі "Еўрапейская салідарнасць" і былога прэзідэнта Пятра Парашэнкі. Пра гэта паведамляе Forbes.
Сам Парашэнка назваў гэту пастанову “антыканстытуцыйнай” і “палітычна матываванай”.
Са звестак крыніц “Украінскай праўды”, РНБА ўвяла санкцыі супраць мільярдэраў Ігара Каламойскага, Канстанціна Жэвагі, Генадзя Багалюбава, а таксама супраць здрадніка Віктара Медзведчука.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў вечаровым звароце сказаў, што пастанова РНБА будзе апублікаваная 13 лютага. Ён таксама заявіў, што “кожны, хто знішчаў нацбяспеку Украіны і дапамагаў Расеі”, павінен панесці адказнасць.