BE RU EN

Украінец прыплыў у Беларусь па Дняпры

  • 18.04.2024, 18:24

Яго судзілі за незаконнае перамяшчэнне матраца.

У Гомелі судзілі ўкраінца, які прыплыў у Беларусь па Дняпры на надзіманым матрацы, піша «Радыё Свабода» са спасылкай на пастанову суда, якая была апублікаваная ў банку судовых пастаноў.

Паводле матэрыялаў справы, раніцай 17 сакавіка мужчына прыплыў на надзіманым матрацы Intex коштам 25 рублёў па рэчышчы ракі Дняпро ў 3 км на ўсход ад Брагіна з Украіны ў Беларусь. Яго затрымалі. Як было паказана ў пратаколе, які склалі мытнікі, мужчына незаконна перамясціў тавар - той самы матрац - праз мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза па-за вызначанымі заканадаўствам месцамі.

На суд правапарушальнік не з'явіўся. Яго аштрафавалі на 400 рублёў, а матрац канфіскавалі.

У судовых дакументах пазначана, што мужчына не працуе і ўвесь час пражывае ва Украіне. Яго далейшы лёс невядомы.

Апошнія навіны