BE RU EN

У Гомелі аўто трапіла ў дзірку на дарозе і ледзь не правалілася ў «таемны пакой»

  • 25.09.2023, 10:40

Відэа.

У Гомелі адбылося незвычайнае ДТЗ: там кола легкавіка правалілася ў дзірку ў асфальце, а пад зямлёй было цэлае памяшканне, піша паблік «ЧП Гомель».

Інцыдэнт адбыўся ўвечары ў нядзелю, 24 верасня. Аўто ехала каля Сельмашаўскага рынку, і раптоўна кола правалілася ў дзірку ў асфальце.

Пры бліжэйшым разглядзе проста пад дарожным пакрыццём была пустата - там знаходзіцца цэлы пакой.

У каментарах пішуць, што гэта памяшканні калектара, а іншым гомельскім кіроўцам таксама ўжо здаралася патрапіць колам у такую дзірку.

Апошнія навіны