Азербайджан асудзіў расейскія псеўдавыбары на тэрыторыі Украіны
- 13.09.2023, 17:07
МЗС РФ абурылася.
МЗС Азербайджана 9 верасня зрабіла афіцыйную заяву, у якой паведаміла, што Баку не прызнае выбары, праведзеныя Расеяй на акупаваных тэрыторыях Украіны - у самаабвешчаных «ДНР», «ЛНР», а таксама Херсонскай і Запарожскай абласцях. У Баку заявілі, што ўважаюць галасаванне на гэтых тэрыторыях «незаконным і нелегітымным», праведзеныя Расеяй выбары «якія не маюць юрыдычнай сілы», а самі акупаваныя Расеяй тэрыторыі «ДНР», «ЛНР», Херсонскай і Запарожскай абласцей - «міжнародна прызнанай тэрыторыяй Украіны».
Гэтая заява выклікала незадаволенасць у Расеі. Як заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава, Азербайджану «выказалі ўсё з гэтай нагоды».
«Такія ацэнкі не могуць намі прымацца, гэта непрымальныя ацэнкі, і яны не стасуюцца з хаўрусніцкім узроўнем стасункаў паміж нашымі краінамі. Таму па дыпламатычнай лініі перад азербайджанскім бокам быў праведзены дэмарш. Мы выказалі ўсё з гэтай нагоды», - сказала яна 13 верасня.