BE RU EN

Ультыматум творыць цуды: Лукашэнка выкідвае «белы сцяг»

  • 11.08.2023, 14:48

Дыктатар не на жарт замітусіўся.

«Мы пісалі днямі, што Менск пачне мітусіцца. І вось сіняпалы ўжо вымушаны сам артыкуляваць просьбу паразмаўляць з Польшчай», — піша тэлеграм-канал «Нік і Майк»:

- Транзітны ультыматум творыць цуды. З ворага, які спіць і бачыць, як залезці і раздзяліць ператварыліся ў суседзяў ад Бога, з якімі трэба размаўляць.

Тэмы для размоў вядомыя: Вагнер, нелегальная міграцыя, тактычная ядзерная зброя і палітычныя зняволеныя, пачынаючы з Анджэя Пачобута.

Астатняе - факультатыўна. У сферы адказнасці сіняпалага засталіся пакуль толькі палітычныя вязні. Але гэта самы слабы пункт у торгу.

У Польшчы парламенцкія выбары ў сярэдзіне кастрычніка. Адзіным, хто можа зараз пайсці на ўгоду зараз, гэта кіроўная кааліцыя вось на чале з Правам і справядлівасцю. Але ім патрэбна не проста ўгода, а менавіта перамога. Так што адным Анджэем Пачобутам не адкараскацца. Стаўкі ў перадвыбарнай кампаніі занадта высокія, каб разменьвацца па дробязях. У сіняпалага ж падгарае. Чакаем яшчэ больш мітуслівых рухаў.

Апошнія навіны