BE RU EN

Генпракуратура Украіны: Беларускі Чырвоны Крыж - суўдзельнік дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей

  • 23.07.2023, 19:16

Распачатае расследаванне.

Дачыненне Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа да вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь з'яўляецца суўдзелам ва ўчыненні міжнароднага злачынства. Пра гэта заявіў генеральны пракурор Украіны Андрэй Косцін.

Ён падкрэсліў, што БТЧК адкрыта парушае асноўныя прынцыпы Міжнароднай Федэрацыі Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

«Мы спадзяёмся, што МФКК прыме адпаведныя санкцыі. Са свайго боку мы пачалі расследаванне, накіраванае на забеспячэнне адказнасці за кожны выпадак гвалтоўнага перамяшчэння і/або дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей», - паведаміў Андрэй Косцін.

Нагадаем, што беларускі Чырвоны Крыж нядаўна трапіў у скандал пасля таго, як ягоны генеральны сакратар Дзмітрыц Шаўцоў засвяціўся на Данбасе з Z-сімволікай і пацвердзіў, што яны дапамагаюць выкрадаць дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны.

Апошнія навіны