BE RU EN

Польшча стварае новыя вайсковыя часткі на мяжы з Беларуссю

  • 23.07.2023, 22:44

Іх асноўнай задачай будзе ахова Сувалкаўскага калідора і ўмацаванне ўсходняй мяжы.

Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах 1-га палка Крачавіцкіх уланаў імя Баляслава Масціцкага, перадае «Польскае радыё».

Асноўнай задачай новага сапёрнага батальёна стане ўмацаванне ўсходняй сцяны і забеспячэнне так званага Сувалкаўскага калідора, гэта значыць польска-літоўскай мяжы, які мае стратэгічны характар.

Падраздзяленне ў Аўгустове створанае ў рамках Пакета ўзмацнення польскіх узброеных сіл на 2023-2025 гады, прынятага Саветам міністраў Польшчы ў 2022 годзе, які прадугледжвае ўзмацненне ўжо існых тактычных злучэнняў на ўсходнім флангу NАТJ.

Згодна з планамі Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы, першыя вайскоўцы ў новы батальён будуць прызначаныя да канца 2023 года. Батальён будзе падпарадкаваны 15-й Гіжыцкай механізаванай брыгадзе.

1-ы Крэчавіцкі ўланскі полк ім Баляслава Масціцкага быў адным з найлепшых палкоў польскай кавалерыі, які праславіўся ў барацьбе з войскамі ўсіх трох інтэрвентаў у бітве пад Крэчаўцамі 24 ліпеня 1917 года, стаўшы сімвалам гераічнай барацьбы польскага народа за незалежнасць.

Апошнія навіны