Лукашэнка: Мяне пачалі напружваць «вагнераўцы» - хочуць на Захад, у Варшаву і Жэшуў
- 23.07.2023, 20:03
Дыктатар прызнаўся ў падрыхтоўцы нападзення на Польшчу?
Дыктатар Лукашэнка падчас сённяшніх перамоваў з Уладзімірам Пуціным заявіў, што «вагнераўцы» хочуць у Варшаву і Жэшуў.
«Нас пачалі напружваць «вагнераўцы» - хочуць на Захад: «Сходзім на экскурсію ў Варшаву і Жэшуў», - прыводзяць ягоныя словы прапагандысты.
Нагадаем, тэма Польшчы ўзнімалася на днях на пасяджэнні Савета бяспекі РФ. Пуцін паабяцаў «адказаць усімі наяўнымі ў яго сродкамі на агрэсію супраць Беларусі». Гэтыя словы прагучалі ў кантэксце яго нападак на Польшчу, якім была прысвечаная большая частка апублікаванага выступу. Пасля ягоных словаў аб «падараваных Сталінам землях» расейскага амбасадара выклікалі ў польскае МЗС.