Світан: На заводзе ў Смаленску, па якім ударылі БПЛА, збіраюць ракеты
- 1.10.2023, 20:13
Удары не скончацца да поўнага разгрому войска РФ.
Расейцы спрабуюць падмануць спадарожнікі і разбурыць ударныя аперацыі Украіны. Для гэтага яны на базе "Энгельс" пачалі маляваць стратэгічныя бамбавікі Ту-95МС.
Пра гэта «24 каналу» расказаў вайсковы эксперт, лётнік-інструктар і палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан.
Вайсковы эксперт патлумачыў, што беспілотнікі і ракеты, якія туды будуць залятаць, знаходзяцца не ў дырэктыўным кіраванні. Для ўдару яны выходзяць праз GPS-навігацыю або інерцыйную сістэму кіравання.
- А вось малююць, мабыць, для таго, каб неяк пазначыць фальшывыя цэлі для спадарожнікаў, якія здымаюць, — адзначыў Раман Світан.
Аднак дэшыфратары спадарожнікавых кадраў маюць праграму, якая асочвае рух ценю пры здымках з розных ракурсаў і аўтаматычна адкідае ўсё, што намаляванае.
Удар у Смаленску
Акрамя авіяцыйных кампанентаў, на заводзе, па якім патрапілі ў Смаленску, расейцы яшчэ і збіраюць ракеты.
На думку Рамана Світана, гэта штодзённая планавая работа ўкраінскіх Узброеных Сіл і спецслужбаў для знішчэння вайсковых аб'ектаў на тэрыторыі Расеі. Гэта знішчэнне заводаў, вытворчасцяў, самалётаў на аэрадромах ды іншых легальных вайсковых цэляў, напрыклад тых жа электрастанцый, якія маюць вайсковыя аб'екты. Гэта ўжо не скончыцца да поўнага разгрому расейскага войска.
Знішчэнне артылерыі ворага
Апошнім часам расейцы працуюць артылерыяй, бо авіяцыю ўжо адагналі. Акрамя таго, у авіяцыі ў іх астатні максімум — гэта выкарыстоўваць КАБ.
- Яны выводзяць артылерыю ўсё бліжэй і бліжэй да лініі баявога сутыкнення, бо ўкраінская артылерыя ў контрбатарэйнай барацьбе выбівае іх практычна ў кожным пункце. Менавіта таму яны спрабуюць неяк уплываць, — расказаў вайсковы эксперт.
«І адпаведна самі трапляюць пад удар. Бо рух расейскіх батарэй асочваецца ўкраінскімі сістэмамі, якіх цяпер усё больш на лініі фронту», — дадаў Світан.