BE RU EN

Кіроўца таксі ў Беларусі дзень вазіла на пярэднім сядзенні труп непаўналетняй пасажыркі

  • 15.07.2022, 11:44

Яна нават не заўважыла, што пасажырка памерла.

У Беларусі кіроўца таксі цэлы дзень вазіла на пярэднім сядзенні труп непаўналетняй пасажыркі, нават не заўважыўшы, што тая памерла. Абедзьве перад гэтым прынялі наркотыкі, паведамляе zerkalo.io са спасылкай на дзяржСМІ.

У фільме паведамілі, што дзяўчына, якая памерла ў таксі, — непаўналетняя з інтэлігентнай сям'і: праз 4 месяцы ёй споўнілася б 18 гадоў. Бацькі падлетка не турбаваліся, што яна не з’явілася дома. Дзяўчына і раней надоўга знікала, а летась яе затрымлівалі ў падазрэнні пра збыт наркотыкаў.

- Дзяўчына ведала механізмы і спосабы абсталявання схованак і закладаў. Са сваім знаёмым адправілася на пошукі наркотыку. Яна хацела знайсці псіхатропнае рэчыва мефедрон, а знайшла метадон. Знаходзячыся ў машыне, ужывала неаднаразова наркотык шляхам удыхання праз нос. У нейкі момант непаўналетняй стала дрэнна, яна страціла прытомнасць, - раскрыў дэталі трагедыі начальнік упраўлення ГУНіПТЛ Сяргей Мялешчык.

Яе спадарожнікі - кіроўца таксі і другі пасажыр - нават не ўсведамлялі, што яна мёртвая, бо самі спажылі наркотыкі. Кіроўца спадзявалася, што дзяўчына выспіцца і ачуняе, але цуду не адбылося. Праз дзень жанчына зразумела, што пасажырка не падае прыкмет жыцця, і толькі тады выклікала міліцыю.

Паводле слоў Сяргея Мялешчыка, сёння наркотыкі, якія найбольш часта адбіраюцца ў закладчыкаў — метадон, мефедрон, альфа-pvp. Усяго ў спісе забароненых у Беларусі больш за 700 наркатычных і псіхатропных рэчываў.

Летась паводле звестак МУС, наркотыкі сталі прычынай смерці 140 чалавек у краіне.

Апошнія навіны